Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэсцкі раён

Зыходзячы з запісаў архіўных дакументаў вынікае, што першая драўляная царква імя святой пакутніцы Параскевы ў мястэчку Чарнаўчыцы Берасцейскага павета (цяпер аграгарадок Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) існавала ўжо ў 1459 г. і размяшчалася ў цэнтры паселішча. Тая царква згарэла, у 1733 г. быў пабудаваны новы храм, драўляны, з разным іканастасам.

Вёска Шэбрын Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах з ХVІ ст. У 1518 г. епіскап Луцкі і Берасцейскі Юліян Фалькоўскі пакінуў у спадчыну царкве Ражджаства Багародзіцы ў Шэбрыне шэсць валкоў зямлі (128 га). Па іншых звестках, селішча Шэбрын узгадваецца ў летапісе тракайскіх князёў у 1412 г.

Фёдар Іванавіч Лысюк нарадзіўся ў 1908 г. у вёсцы Ямна Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі ў роднай вёсцы над ракой Мухавец.

Любоў Лук’янаўна Нічыпарук (у дзявоцтве Троц) нарадзілася 12 красавіка 1923 г. у вёсцы Баяры Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыла чатыры класы польскай школы ў 1936 г. З трынаццаці гадоў Люба Троц уцягнулася ў сялянскую працу.

Ніна Пятроўна Дудчык нарадзілася 16 красавіка 1923 г. у вёсцы Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў на чыгунцы, з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў вёску Вялікія Косічы (цяпер Брэсцкага раёна).

На радзіме першага беларускага касманаўта Пятра Ільіча Клімука,двойчы Героя Савецкага Саюза (1973, 1975), у вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці працуе музей касманаўтыкі. Работа па яго стварэнні была пачата ў 1976 годзе ў сярэдняй школе, якую ў 1959 годзе скончыў будучы лётчык-касманаўт. Настаўнікі і вучні атрымалі падтрымку райкама і абкама КПБ, збіралі звесткі аб гісторыі вёскі, завялі перапіску з Пятром Ільічом, пасябравалі з маці касманаўта, Марфай Паўлаўнай, пабывалі ў Зорным гарадку (Маскоўская вобласць), павільёне «Космас» ВДНГ СССР.

Галіна Мікалаеўна Малажай нарадзілася 15 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кустын Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Бацька, Іван Сцяпанавіч Васілеўскі, меў салідную адукацыю — у 1917 годзе закончыў юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта, выкладаў матэматыку і геаграфію ў Брэсцкай гімназіі. Маці, Надзея Лукінічна Ігнацюк, вучылася ў гімназіі, але не скончыла яе.

У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. п. Дамачава (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці быў размешчаны гарнізон. Фашысцкія гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Каля 150 салдат вермахта размяшчаліся за 400 м ад пасёлка ў двухпавярховым школьным будынку з цэглы, прыстасаваным для кругавой абароны. Каля 100 салдат паліцыі і жандармерыі размяшчаліся ў найбольш моцных будынках у цэнтры пасёлка. На чыгуначнай станцыі Дамачава, якая за 3 км ад пасёлка, гітлераўцы ўзвялі ўмацаванні, добра яе ахоўвалі.

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 года ў Мінску. Дзед яго жыў у мястэчку Смаргонь, быў рамеснікам-бляхаром, адсюль і прозвішча. Бацька з-за Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці — у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток і атрымаў 5-ы разрад, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 годзе скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў у аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 года.

Старонка 5 з 9